Heritavia

Жывая справаздача

Здача — не тэчка сканаў. Жывы інтэрфэйс: мапа радавых гнёздаў, гарызонт продкаў, храналёгія, карткі людзей, летапіс дасьледаваньня.

Мапа

Радавыя гнёзды й міґрацыі — вёскі, дзе стаяў род, а не сьцягі дзяржаваў.

Прыклад

Прыклад: лінія Палесьсе / Харужка (абязьлічаны публічны выпадак).

Прыклад мапы гнёздаў

Гарызонт

Глыбіня продкаў па лініях — відаць, дзе архіўны столяк спыняе пошук.

Прыклад

Прыклад: лінія Палесьсе / Харужка.

Глыбіня па лініях
Харужка
~1740
Важнік
~1690
Вашкевіч
~1820
Мазанік
~1705

Храналёгія

Падзеі сям'і на стужцы эпохі: вянчаньні й зьмены межаў на адной паласе.

Прыклад

Прыклад: лінія Палесьсе / Харужка.

Стужка эпохі
  • 1883Вянчаньне, Пагост-Загародзкісям'я
  • 1921Раскол межаў Польшча / БССРэпоха
  • 1927Вянчаньне ў Пагосцкай царквесям'я
  • 1953Вясельле, Менсксям'я
  • 1986Вясельле, Менсксям'я

Сюжэты

Ключавыя гісторыі, якія можна пераказаць дзецям — не сьпіс імёнаў.

Прыклад

Прыклад: лінія Палесьсе / Харужка.

Сюжэты

Пінскае Палесьсе

Ядро бацькоўскага роду вакол Пагоста-Загародзкага — каля трох стагодзьдзяў на адным месцы, шчыльная сетка сялянскіх і мяшчанскіх сувязяў.

У пошуках вольных зямель

Продаж зямлі ў в. Капейнае Ігуменскага павету, пераезд у в. Лабы Менскага павету й купля зямель для ўсіх сыноў вялікай сям'і.

У пошуках зьбеглай дзяўчыны з Летувы

Мова пра прапрабабку Гражыну. Мэтрык няма — шукаем праз ДНК нашчадкаў. Супадзеньні сыходзяцца ў геаграфічны трохкутнік у Летуве. Ідзе праверка ўсіх парафіяў у акрузе.

У пошуках лепшага жыцьця. Іміграцыя ў ЗША

Шукаў брата дзеда, які зьехаў у ЗША на пачатку XX ст.: сьпісы пасажыраў, перапіс, варыянтнасьць прозьвішча на лацінцы — сувязь адноўленая пасьля 70 гадоў цішыні.

З палону ў Швэцыю

Пасьля палону ў Другую сусьветную сьлед абарваўся. Праз швэдзкія архівы й сьпісы перамешчаных знайшоўся як перасяленец у Швэцыі.

З палону дамоў

Андрэй Рыгоравіч прапаў бяз вестак у Першую сусьветную вайну; у Другую сусьветную трапіў у палон, вярнуўся дамоў і завёў сям'ю.

Выгнаныя й загінулыя

Пошук родных, выгнаных у Нямеччыну ў Другую сусьветную, і тых, хто не вярнуўся: сьпісы остарбайтэраў, лягераў і вайсковых страт.

Крыніцы

Кожны факт з пазнакай: канон · гіпотэза · ДНК — без зьмешваньня ў адну кучу.

Прыклад

Прыклад: лінія Палесьсе / Харужка.

Пазнакі на фактах
Вянчаньне 15 траўня 1883, Пагостканон
Год нараджэньня Якуба Макаўца ~1680вывад
Лінія Вашкевіч ↔ M* (мосьцік Гражыны)ДНКгіпотэза
Гняздо каля Швянчоніса / Ігналіныгіпотэза

Летапіс дасьледаваньня

Празрысты сьлед працы — што шукалі, што знайшлі, чаго няма ў фондзе.

Прыклад

Прыклад: лінія Палесьсе / Харужка.

Урывак летапісу
  • знойдзена
    Мэтрычны запіс вянчаньня 1883, Пагост-ЗагародзкіНІАБ / парафія
  • пошук
    Рэвізскія казкі Ботава, Пінскі павет, 1850-яу працы
  • няма
    Мэтрычныя кнігі Швянчоніс для Гражыны ~1888у даступных фондах няма
  • знойдзена
    Перасячэньне групаў ДНК: Вашкевіч ↔ M* ≈62,8 сМзводка ДНК

Не абяцаем: «ажыўленьне» твараў па фота, публічнае сусьветнае дрэва, лябараторыю ДНК. ДНК — разбор і ўшыўка ў справаздачу, калі ў вас ужо ёсьць вынікі.

Выбраць пакет