Пра нас
Вітаю! Мяне завуць Віталь Харужка — тут я апісаў свой досьвед у генэалёгіі.
Агенцтва вырасла з уласнага роду: карта зямель на Палесьсі, архівы, ДНК і жывая справаздача — спачатку для сваёй сям’і, потым для іншых.
Дзяцінства
Яшчэ ў дзяцінстве даведаўся, што продкі з пакаленьня ў пакаленьне перадавалі сямейную рэліквію — карту зямель, якімі валодала Адарыя Іванаўна Харужка на Пінскім Палесьсі. Часам чуў легенду пра яе сувязь з мясцовым памешчыкам Антонам Тукальскім-Нелюбовічам. Часам шукаў сьледы ў літаратуры — без сыстэмы, з цікаўнасьці да сямейнай легенды.
Пачатак 2000-х
Пошук аднафамільцаў у сацыяльных сетках. Людзі ахвотна адказвалі і дзяліліся ведамі пра род — першыя жывыя ніці да далёкіх галінаў.
Пачатак 2010-х
Пачаў самастойна складаць радавод. Момант, калі легенда перайшла ў сыстэмны пошук: мэтрыкі, рэвізіі, фонды, зьмена межаў і моваў.
Канец 2010-х
Падлучэньне генэтычнай генэалёгіі для пошуку продкаў: першыя вынікі і перапіска з супадзенцамі.
Першая палова 2020-х
Абмен досьведам зь іншымі дасьледнікамі. Стварэньне рэгіянальных інтэрнэт-супольнасьцяў па месцах продкаў — лякальныя вузлы па гнёздах, прыходах і паветах, а не агульная балбатня.
Практыка
15+ гадоў уласнага пошуку: каля 200 прамых продкаў, 6000+ пэрсонаў у асабістым дрэве і сувязь з 212 403 621 пэрсонамі ў глябальным дрэве на geni.com. Пінскае Палесьсе і Быхаўскі, Валожынскі, Лагойскі, Магілёўскі і Пухавіцкі раёны Беларусі; НІАБ, РДІА, ЛВІА, абласныя і зональныя архівы Беларусі. Аднаўленьне сувязяў — Амэрыка пасьля сямі дзесяцігодзьдзяў цішыні, з палону ў Швэцыю, зьніклыя на вайне і тыя, хто вярнуўся. Факты з крыніцай асобна ад гіпотэзаў; легенда Адарыі правяралася дакумэнтамі, мэтрыкамі, судовымі справамі, у тым ліку картай зямель — не як казка.
Мэтад
Падыход зь зьвестак і прадуктаў: празрысты летапіс дасьледаваньня, канон супраць гіпотэзы, жывая справаздача з мапай, гарызонтам продкаў і сюжэтамі — каб гісторыю можна было перадаць дзецям.
Heritavia
Тое самае, што рабіў для свайго роду і супольнасьцяў — для іншых сем’яў з каранямі ў Беларусі і Ўсходняй Эўропе: архіўны досьлед і зданьне жывой справаздачы.